“Вандроўкі па родным краі” Мікалая Бандарчука

Шаноўныя гродзенцы і госці горада!

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” запрашае пазнаёміцца з выставай жывапісу “Вандроўкі па родным краі” Бандарчука Мікалая Трафімавіча, мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз мастакоў”.

Мікалай Трафімавіч нарадзіўся ў 1952 г. у в. Сярэднія Печы Гомельскай вобласці. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І.В. Ахрэмчыка, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва). З 1985 г. – член Беларускага саюза мастакоў, з 2012 г. – старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз мастакоў”. Працуе ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.

Распрацаваў і выканаў на архітэктурных аб’ектах г.Гродна 30 вітражоў, 2 роспісы. Сярод яго твораў – лірычныя пейзажы, ваенна-патрыятычныя працы, натурныя эцюды. Прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх, замежных і міжнародных выставах.

Творы знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Рэспублікі Беларусь, Літвы, Расіі, Украіны і ў прыватных беларускіх і замежных калекцыях.

Даведкі па тэл.: 71 89 54 (1 паверх, аддзел краязнаўства).