Інфармацыйная гадзіна “Галоўная кніжніца Прынямоння”

13 лютага 2020 года навучэнцы сярэдняй школы № 20 наведалі галоўны корпус Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага, які размясціўся ў будынку былога польскага павятовага банка.

Падчас экскурсіі школьнікі пазнаёміліся з фондамі, калекцыяй рэдкіх выданняў, сховішчамі і новымі магчымасцямі галоўнай кніжніцы Прынямоння.

Захапленне ў юных наведвальнікаў выклікалі ўнікальныя факсімільныя выданні, сярод якіх – кніжная спадчына  Ф. Скарыны, Радзівілаўскі летапіс, творы ХІХ ст. Э. Ажэшкі, А. Міцкевіча, Г. Сянкевіча і інш.