“Беларусь” – часопіс для вас!

Сёлета 90-годдзе святкуе адно з найстарэйшых выданняў краіны – штомесячны ілюстраваны часопіс “Беларусь. Belarus”.

Першы нумар выдання выйшаў у 1930 годзе пад назвай “Чырвоная Беларусь”. З 1933 года не выдаваўся, а ў 1944 годзе чытачы атрымалі часопіс у адноўленым фармаце пад назвай “Беларусь”.

Сёння на старонках “Беларусі” асвятляецца грамадска-палітычнае і эканамічнае жыццё рэспублікі, падымаюцца пытанні развіцця нацыянальнай культуры, публікуюцца нарысы пра беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, адукацыі. Часопіс выходзіць на беларускай, англійскай і кітайскай мовах і распаўсюджваецца ў 50 краінах свету.

Пазнаёміцца з часопісам можна ў аддзеле перыядычных выданняў, дзе ўвазе ўсіх жадаючых прадстаўлены нумары выдання, пачынаючы з 1965 года.

Шчыра запрашаем!