Экскурсіі па галоўным корпусе бібліятэкі

Шаноўныя гродзенцы і госці горада!

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага” запрашае жадаючых на экскурсію па галоўным корпусе бібліятэкі (вул. Карбышава, 17).

Вы пазнаёміцеся з магчымасцямі галоўнай кніжніцы Прынёмання, універсальным бібліятэчным фондам, калекцыяй рэдкай кнігі, а таксама з гісторыяй будынка былога Гродзенскага аддзялення Польскага банка.

Экскурсіі праводзяцца штодзённа (акрамя пятніцы) у 12.00, 14.00 і 17.00, альбо па папярэдняй дамоўленасці з супрацоўнікамі ўстановы.

Даведкі па тэл.: 71 89 42, 71-89-49.