Краязнаўчае падарожжа «Тут дарогі маёй пачатак»

Наш родны Гродна ─ унікальны культурна-гістарычны горад, дзе ёсць мноства месцаў, пра якія варта ведаць.

3 лютага дзіцячы філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага разам з навучэнцамі 3 класа сярэдняй школы №8 здзейснілі краязнаўчае падарожжа ў мінулае і сучаснаць горада Гродна. Маленькія эрудыты ў займальнай гульні замацавалі веды аб архітэктурных помніках і гістарычных месцах роднага горада, успомнілі імёны гістарычных асоб і цікавыя звесткі пра Гродна.

Кніжная выстава “Горад старажытны, горад слаўны” нагадала легенды і балады Гродзеншчыны, а таксама кнігі гродзенскіх пісьменнікаў, якія прысвяцілі гораду над Нёманам свае творы.