“Юбілейныя даты краязнаўчага календара”

Шаноўныя гарадзенцы!

Запрашаем Вас у аддзел краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага (вул. Карбышава, 17), дзе Вы зможаце пазнаёміцца з энцыклапедычнымі выданнямі, кнігамі, матэрыяламі  навуковых канферэнцый, якія змяшчаюць інфармацыю пра жыццё і дзейнасць знакамітых асоб Гродзеншчыны –  юбіляраў лютага 2020 года. У іх ліку:

75 гадоў з часу заснавання Гродзенскай рэгіянальнай мытні (1945).

 

 

 

11 – 80 гадоў з часу стварэння ДУ “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна” (1940).

16 – 75 гадоў з часу стварэння Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1945).

 

 

19 – 130 гадоў з дня нараджэння Сваяка Казіміра (сапр. Стаповіч Канстанцін Мацвеевіч; 1890, в.Барані Астравецкага раёна – 1926), беларускага пісьменніка (паэт, празаік, драматург, публіцыст), філосафа, рэлігійнага і грамадскага дзеяча, каталіцкага святара.

 

22 – 80 гадоў з часу заснавання вышэйшай навучальнай установы “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы”, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (1940).

 

          22 – 60 гадоў з дня нараджэння Шылавай Ірыны Алегаўны (нар. у 1960 г., Гродна), беларускай спартсменкі (стральба кулявая), заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёнкі XXIV летніх Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіёнкі свету (1989, 1990, 1991), чэмпіёнкі Еўропы (1986, 1989, 1990, 1992, 1996). Узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”.

24 – 75 гадоў з часу стварэння дзяржаўнай установы аховы здароўя “Гродзенская гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі” (1945).