Гутарка “Здароўе – гэта модна і прэстыжна”

23 студзеня ў юнацкім філіяле прайшла інфармацыйна-прафілактычная гутарка “Здароўе – гэта модна і прэстыжна”.

Курэнне і алкагалізм – гэта амаральнае правядзенне часу, якое супярэчыць культуры чалавека. Ці можна ўявіць сабе, што чалавек, які прагне прыгажосці, турбуецца пра асабістае здароўе і здароўе людзей яго акружаючых, курыць ці ўжывае алкаголь? Менавіта аб гэтым ішла гаворка на мерапрыемстве, мэта якога засцерагчы юнацтва ад згубных звычак, настроіць на здаровы лад жыцця.

Моладзь прыняла ўдзел у віктарыне, абмяняліся думкамі па гэтай тэме і выказала свае меркаванні.