Новае знаёмства

22 студзеня 2020 года навучэнцы УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж камунальнай гаспадаркі” наведалі галоўны корпус ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага”. У гістарычным будынку па вуліцы Карбышава, 17 моладзь пазнаёмілася з аддзеламі, фондамі, сховішчамі і новымі магчымасцямі галоўнай кніжніцы Прынямоння.

Супрацоўнікі бібліятэкі правялі змястоўную экскурсію па будынку, распавялі пра фонды, электронныя рэсурсы, магчымасці сучаснай бібліятэкі.