Пазнавальная гадзіна “Свет музычных інструментаў”

18 студзеня ў аддзеле мастацтва прайшла пазнавальная гадзіна “Свет музычных інструментаў”. У рамках праграмы вучні СШ №7 г.Гродна пазнаёміліся з літаратурай аддзела мастацтва па музыцы і праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю “Музычныя інструменты свету”.

Найбольшую цікавасць у прысутных выклікалі заняткі на планшэтах у лабараторыі музыкі Мультыцэнтра “Совушка”, дзе кожны з прысутных паспрабаваў стварыць уласную музычную кампазіцыю .