Мультысямейныя прыгоды ў ДзедМарозаўцы

Новы год – самае яркае і жаданае свята. Добрыя традыцыі абменьвацца падарункамі робяць гэта свята яшчэ больш чароўным і казачным.

23 снежня дзіцячы філіял прыгатаваў прыемны сюрпрыз ─ “Мультысямейныя прыгоды ў ДзедМарозаўцы”. Дарослыя і маленькія госці з сярэдняй школы №8 сустрэліся ў «Майстэрні Дзеда Мароза».

Камандныя спаборніцтвы “Снегавікоў” і “Марозікаў” падаравалі святочныя эмоцыі. Традыцыі святкавання Новага года ў розных краінах свету, імёны “заморскіх” Дзедаў Марозаў, “зімовыя” творы любімых пісьменнікаў, віртуальнае падарожжа да беларускага Дзеда Мароза – усё гэта чакала наведвальнікаў ДзедМарозаўкі.

Напярэдадні Новага года ─ Года Пацука па ўсходняму календары ─ удзельнікі пазнаёміліся з “мышынымі“ кніжкамі, разгадалі “мышыныя” загадкі.

“Майстэрня Дзеда Мароза” навучыла вырабляць святочную віншаванку з прыгажуняй-ёлкай і дазволіла праявіць унікальныя здольнасці кожнага. Калектыўная творчая справа захапіла таксама і дарослых удзельнікаў.

Напрыканцы сустрэчы прысутнічыя атрымалі асабістае віншаванне ад Дзеда Мароза  і Снягуркі, а таксама салодкія пачастункі.