Дзень бібліятэрапіі

4 снежня дзіцячы філіял запрасіў навучэнцаў з парушэннямі слыху сярэдняй школы №16 на дзень бібліятэрапіі. Сустрэча ў “кніжным доме” была тэрапеўтычнай, а для маленькага чытача тэрапія пачынаецца з казак і прыемных сюрпрызаў.

“Лячэбныя” магчымасці казкатэрапіі дапамагаюць паверыць у мару, “запаліць” фантазію, творчасць, асэнсаваць галоўныя высновы быцця “цёплым словам, цёплай справай”.

Разам з юнымі гасцямі дзіцячы філіял распачаў час святочных цудаў. Цікавыя звесткі пра гісторыю любімага свята і  жартоўная віктарына “Новы год”, загадкі і нават “пашпарт” Дзеда Мароза, мультфільмы і кніжная выстава “Як блішчыць агнямі ёлка” – усё гэта садзейнічала адчуванню надыходзячых зімовых святаў.

Маленькія салодкія пачастункі і яркія віншаванкі напрыканцы сустрэчы падарылі асаблівую радасць маленькім наведвальнікам.