Інфармацыйная гадзіна “Душы мацярынскай святло”

1 снежня аддзел мастацтва наведалі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва. Для іх была праведзена інфармацыйная гадзіна “Душы мацярынскай святло” і прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя па аднайменнай выставе. Удзельнікі мерапрыемства задавалі розныя пытанні па тэме, цікавіліся рэдкімі і унікальнымі экспанатамі. Усім вельмі спадабаліся рарытэты, якія яны убачылі і змястоўная экскурсія.

Акрамя гэтага, прысутныя пазнаёміліся з аддзелам мастацтва: фондам, электронным каталогам, выставачнай дзейнасцю.