Слайд-гутарка “Душы мацярынскай святло”

6 лістапада ў аддзеле мастацтва прайшла слайд-гутарка “Душы мацярынскай святло” для вучняў ДУА “Гімназія №2 г.Гродна”. Дзеці праглядзелі мультымедыйны экскурс па выставе “Душы мацярынскай святло”, якая прысвечана маці, пазнаёміліся з рарытэтнымі фотаздымкамі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, паштоўкамі, дакументамі, кнігамі і перыядычнымі выданнямі, статуэткамі і інш. экспанатамі. Найбольшую цікавасць выклікалі абразы, медалі і фотаздымкі мам з калыскамі розных памераў і канфігурацый. Напрыканцы, дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі аб выставе і расказалі асабістыя гісторыі, звязаныя з матулямі.