Віртуальная вандроўка па Гродна

 6 лістапада для навучэнцаў сярэдняй школы №5 г. Ваўкавыска супрацоўнікамі ўніверсальнай чытальнай залы праведзена гістарычнае падарожжа “Гэта мой горад”.

З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі і матэрыялаў з фонду  ДУК “Гроденская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” у прысутных была магчымасць пачуць гісторыю ўзнікнення горада, вершы, песні, легенды пра Гародню, пазнаёміцца з архітэктурнымі выбітнасцямі абласнога цэнтра. Сабраныя таксама даведаліся пра нашу бібліятэку і яе дзейнасць, пазнаёміліся з фотовыставай “Гродна. Позірк у мінулае”.