«Свет ведаў адкрывае кніга»

Ці любяць дзеці чароўныя казкі? Ці знаёмы ім цудоўны свет твораў А. Волкава, Дж. Радары, Братоў Грым, Х. Андэрсена, Ш. Пяро, А. Талстога, М. Носава?

5 лістапада дзіцячы філіял прапанаваў навучэнцам сярэдняй школы № 31 літаратурную гульню «Свет ведаў адкрывае кніга». Гульнёвыя спаборніцтвы паказалі, што сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі цікавяцца казкамі, любяць чытаць гісторыі пра незвычайныя прыгоды і ведаюць казкі. Праблемы казачных герояў ніколі не пакінуць абыякавымі падрастаючае пакаленне: дзеці гатовы прыйсці на выручку і знайсці чароўны прадмет-дапаможнік, адказаць на мудрагелістае пытанне ці ўспомніць “каляровыя” казкі.