Бяда пачынаецца з гульні

У пачатку школьных канікул вельмі важна нагадаць дзецям аб правілах бяспечнай жыццядзейнасці. З гэтай нагоды 4 лістапада дзіцячы філіял запрасіў навучэнцаў сярэдняй школы № 31 з на пазнавальны ўрок “Бяда пачынаецца з гульні”. Юных удзельнікаў чакала сур’ёзная размова пра асабістую бяспеку ў розных жыццёвых абставінах. Гульнёвыя спаборніцтвы на веданне правіл бяспечных паводзін спрыялі замацаванню ведаў.

Мерапрыемства дапаўнялі тэматычная кніжная выстава-парада “Казачная бяспека”, прагляд відэасюжэтаў пра надзвычайныя сітуацыі. На дапамогу малодшым школьнікам прыйшлі казкі, якія змяшчаюць жыццёвы вопыт многіх пакаленняў, у займальнай форме знаёміць з правіламі паводзін дома, на вуліцы, ля вадаёма, у лесе, з незнаёмцамі, з правіламі бяспечных зносін з хатнімі жывёламі.