Куратарская гадзіна ў аддзеле мастацтва

 4 лістапада ў аддзеле мастацтва прайшла куратарская гадзіна для навучэнцаў УА “Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў № 1”. Навучэнцы пазнаёміліся з аддзелам мастацтва, далей для іх была арганізавана выстава лепшых кніг і альбомаў па архітэктуры і горадабудаванню, перыядычных выданняў, па якіх быў праведзены бібліяграфічны агляд. Напрыканцы яны з цікавасцю праглядзелі мультымедыйны экскурс па выставе “Душы мацярынскай святло”, прысвечанай маці.