Прэзентацыя кнігі Пачобут Наталлі Аляксандраўны

2 лістапада 2019 года ў аддзеле краязнаўства ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адбылася прэзентацыя кнігі “Сохранение и изучение археологического наследия музеями БССР (1944–1991 гг.)” Пачобут Наталлі Аляксандраўны, кандыдата гістарычных навук, археолага, музеёлага.

Кніга з’яўляецца першым у айчыннай гістарыяграфіі комплексным даследаваннем дзейнасці дзяржаўных музеяў у галіне дакументавання археалагічнай спадчыны. Аўтар прааналізавала работу музеяў як спецыфічнай тэзаўрацыйнай сістэмы, якая забяспечвае актуалізацыю археалагічных помнікаў, артэфактаў і калекцый. Новы напрамак музейнай дзейнасці – музеефікацыя помнікаў археалогіі, які фарміраваўся ў БССР у 1944-1991 гг. пад кіраўніцтвам навукова-даследчых акадэмічных інстытутаў – адлюстраваны ў гэтай працы праз характарыстыку праектаў археалагічных музеяў.