Чароўныя гукі кнігі

Аўдыёкніга, запісаная носьбітам мовы, – унікальная магчымасць не толькі пазнаёміцца непасрэдна з творам, але і акунуцца ў аўру мовы: фанетыка, інтанацыя, тэмп гаворкі.

Аддзел выданняў на замежных мовах мае вялікую калекцыю аўдыёкніг на CD-дысках. У фондзе бібліятэкі гэтыя выданні ёсць як забаўляльныя, так і асветніцкія, адукацыйныя, шмат мастацкіх твораў.

Калекцыя штогод папаўняецца і карыстаецца попытам сярод чытачоў.

Запрашаем вас па адрасе: вул. Ажэшкі, 17 (другі паверх).