Прекрасен мир любовью материнской

31 кастрычніка 2019 года супрацоўнікі ўніверсальнай чытальнай залы ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Прекрасен мир любовью материнской”. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі, тэхналогіі і дызайна. Прысутныя даведаліся, як з’явілася свята Дзень маці, традыцыі яго святкавання ў Еўропе, Амерыцы, Азіі. Акрамя гэтага яны пачулі легенды, песні і вершы пра самую выдатную жанчыну на свеце – Матулю.