Гродзенскія пагарэльцы 1885 года і Эліза Ажэшка”

Імя Элізы Ажэшкі яшчэ пры жыцці ўпісалася залатымі літарамі ў гісторыю сусветнай літаратуры. Творчасць зямлячкі-пісьменніцы ўвабрала ў сябе ўсе фарбы і адценні жыцця Прынёманскага краю.

Эліза Ажэшка – знакамітая жанчына, вядомая і прызнанная пісьменніца. Жанчына, якая яшчэ пры жыцці стала своеасаблівым сімвалам города на Нёмане. Народжаная ў багатай сям’і Бенедыкта і Францішкі Паўлоўскіх ў радавым маёнтку Мількаўшчына, яна большую частку свайго жыцця аддала служэнню Гродна і яго жыхарам.

24 кастрычніка ў інфармацыйна-адукацыйным цэнтры ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнага салона “У пані Элізы”. Мерапрыемства было прысвечана гродзенскім пагарэльцам 1885 года і Элізе Ажэшка. Падчас сустрэчы былі разгледжаны галоўныя этапы трагедыі, прыведзены ўспаміны відавочцаў пажару 1885 года у Гродне. Таксама была акрэслена і роля Элізы Ажэшкі ў актыўнай дапамозе пагарэльцам.

Гасцям салона быў прапанаваны агляд літаратуры па тэме сустрэчы і вельмі цікавая інфармацыйна-мультымедыйная прэзентацыя.