“Творчая майстэрня Пані Элізы”

18 кастрычніка супрацоўнікі юнацкага філіяла прынялі вучняў 5 класа СШ №23. Для дзяцей была праведзена экскурсія па доме Элізы Ажэшкі, у час якой яны пазнаёміліся з дабрачыннай дзейнасцю вялікай пісьменніцы, разгледзелі створаныя ёю кветкавыя кампазіцыі.

Дзякуючы мультымедыйнай прэзентацыі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння гербарыяў, з асобай Ж.Э. Жылібера, адказалі на пытанні пазнавальнай віктарыны. На прыканцы мерапрыемства, вучні стварылі ўласныя восеньскія гербарыі з нейкім сюжэтам да якіх кожны падрыхтаваў сваю гісторыю.