“Тут радзімы маёй пачатак”

15 кастрычніка дзіцячы філіял запрасіў вучняў 5 “Г” класа Гродзенскай гарадской гімназіі на пазнавальна-гульнёвую праграму “Тут радзімы маёй пачатак”, прысвечаную вуснай народнай творчасці.

Юных гасцей чакала тэматычная кніжная выстава “Крыніца натхнення – фальклор”, займальная размова пра жанры беларускага фальклору: казкі, легенды, паданні, павер’і, прыказкі і загадкі.

Таксама адбылася літаратурная гульня з элементамі займальнасці, творчасці, спаборніцтва, якая высвятліла веданне падлеткамі культурнай спадчыны беларускага народа.