Пра сівыя легенды і паданні мінулага

Гарадскія паданні – выдатны матэрыял для азнаямлення з мінулым і сучасным Гродна. Постаці Давыда Гарадзенскага, Боны Сфорцы, Стэфана Баторыя ці Сяргея Манастырскага маюць не толькі навуковыя біяграфіі, а таксама запомніліся гарадзенцам цікавымі легендамі.

9 і 10 кастрычніка 2019 года навучэнцы першых курсаў Гуманітарнага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” падчас літаратурнага падарожжа “Гродна ў легендах і паданнях” змаглі пазнаёміцца з самымі цікавымі прыпавесцямі з мінулага. Мерапрыемства правялі супрацоўнікі ўніверсальнай чытальнай залы ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага”. Варта адзначыць цікавасць будучых спецыялістаў да тэмы, яны ўважліва слухалі і потым дзялілся сваімі ўражаннямі.