“Край ты мой адзіны на азёрах сініх”

9 лістапада дзіцячы філіял прымаў навучэнцаў гродзенскай гімназіі №10 на пазнавальна-гульнёвай праграме “Край ты мой адзіны на азёрах сініх”. Камандныя спаборніцтвы паміж “Лесавічкамі” і “Пташачкамі” выявілі веданне асаблівасцяў восеньскіх змен у прыродзе роднага краю, а інтэрактыўны бліц-турнір адправіў у “падарожжа” па Беларусі.

Мультымедыйная прэзентацыя і пейзажныя замалёўкі з літаратурных твораў, прачытаныя юнымі ўдзельнікамі, прадэманстравалі непаўторную прыгажосць беларускіх краявідаў.

Кніжная выстава “Слова аб роднай прыродзе” пазнаёміла з выданнямі вядомых беларускіх аўтараў: В. Груць-Русакевіч, В. Лукшы, А. Карлюкевіча, А. Зэкава, Т. Дамаронак, Г. Аўласенкі, Я. Жабко, У. Карызны, У. Ліпскага, М. Маляўкі, У. Ягоўдзіка і іншых.