Пра Нёман, замкі і Чортаў мосцік

Гродна – сапраўды вынятковы і асаблівы горад нашай краіны. Шмат хто з жыхароў добра ведае пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў нас і пра выдатных асобаў, якія тут жылі. Аднак не ўсё ведаюць пра цікавыя гарадскія легенды і паданні, якія паказваюць Гродна з зусім іншага боку.

7 кастрычніка 2019 года навучэнцы Гуманітарнага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы” наведалі мерапрыемства “Гродна ў легендах і паданнях”, якое зладзілі супрацоўнікі ўніверсальнай чытальнай залы абласной бібліятэкі. Моладзь даведалася пра паходжанне ракі Нёман, Стары і Новы замкі, Чортаў мосцік і легендарныя падзеі вакол гэтых месцаў.