Да Сусветнага дня псіхічнага здароўя

10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень псіхічнага здароўя. Сучасны свет вельмі імклівы і важным складнікам кожнага дня з’яўляюцца веды і тэхналогіі. Варта пры гэтым звяртаць увагу на псіхалагічны стан і спосабы вырашэння розных праблем.

З гэтай нагоды ва ўніверсальнай чытальнай зале ДУК “Гродзенская абласная науковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” падрыхтавана выстава літаратуры “Психология день за днём”.

Да ўвагі чытачоў прадстаўлены кнігі па псіхалогіі, псіхатэрапіі, выхаванні дзяцей і падлеткаў, сямейным адносінам. На пачатку навучальнага года актуальна літаратура аб выхаванні, узаемаадносінах у дзіцячым і падлеткавым калектыве, спосабах пераадолення стрэсавых сітуацый. Цікавымі для чытачоў будуць таксама кнігі аб псіхалагічных аспектах засваення замежных моў, развіцці памяці, псіхалогіі кіравання і г.д.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу па адрасе: вул. Замкавая, 20, універсальная чытальная зала.

Тэл. для даведак: 71-89-49