Дзень інфармацыі “Міжнародны турызм у Беларусі”

2 кастрычніка 2019 года ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Міжнародны турызм у Беларусі” для студэнтаў I-га курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Удзельнікам мерапрыемства быў прапанаваны агляд крыніц па турызму і турыстычных рэсурсах Беларусі і замежных краін. Акрамя гэтага прысутныя змаглі пазнаёміцца з літаратурай па гісторыі турызму, пра знакамітых вандроўнікаў на працягу ўсёй цывілізацыі чалавецтва.

Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены навуковыя працы, манаграфіі, энцыклапедыі, падручнікі, навучальныя дапаможнікі, перыядычныя выданні.