Урок інфармацыйнай культуры “Рэальныя і віртуальныя рэсурсы бібліятэкі”

30 верасня ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Рэальныя і віртуальныя рэсурсы бібліятэкі”.

Удзельнікамі мерапрыемства былі навучэнцы I курса тэхналагічнага каледжа. Падчас сустрэчы ішла размова пра гісторыю бібліятэкі і яе магчымасці ў сучасных умовах. У ходзе ўрока прысутныя пазнаёміліся з традыцыйнымі і віртуальнымі крыніцамі інфармацыі, а таксама набылі практычныя навыкі па эфектыўным пошуку інфармацыі з выкарыстаннем электроннага каталога бібліятэкі.