Гадзіна права для юных чытачоў

30 верасня дзіцячы філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага правёў для вучняў 4“Б” сярэдняй школы №38 гадзіну права “Дзяцінства – гэта я і ты”, прымеркаваную да Міжнароднага Дня прававых ведаў.

У ходзе мерапрыемства падлеткі прадэманстравалі добрае веданне сваіх правоў. Выстава-агляд “Краіна прававых ведаў” і віктарына нагадалі школьнікам асноўныя міжнародныя дакументы аб правах і свабодах дзіцяці.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства былі запрошаны ў госці да Совушкі, для іх свае дзверы гасцінна расчынілі лабараторыі Мультыцэнтра.