Цікавае знаёмства з Мультыцэнтрам

28 верасня дзіцячы філіял прымаў у гасцях дзяцей супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на гульнёвым бібліяквэсце “Краіна вясёлых задум”. Гасцей чакалі займальныя выпрабаванні: літаратурная віктарына на веданне прыгод казачных герояў, ЛЕГАканструяванне сімвала Мультыцэнтра – мудрай Савы, рэбусы, галаваломкі і загадкі, а таксама маляванне ў графічных рэдактарах.

Удзельнікі мерапрыемства былі ўражаны знаёмствам з лабараторыямі інтэрактыўнага цэнтра: праграмным забеспячэннем і тэхнічнымі сродкамі лабараторый.

Мультыцэнтр “Совушка” набыў новых прыхільнікаў, а бібліятэка – новых чытачоў. Яркія ўражанні ад бібліятэчных фондаў дзіцячага філіяла заахвоцілі ўзяць цікавую кнігу з сабой і зрабіць уласным пазнавальным набыццём. Удзельнікам сустрэчы, і маленькім, і дарослым, зразумела, што своечасова прачытанная кніга – гэта велізарнае шанцаванне.