Да Дня пажылых людзей

Кожны год восенню наша краіна адзначае Дзень пажылых людзей. Сталыя людзі – важная частка кожнага грамадства. Увага да старэйшай генерацыі, магчымасці актывізацыі ў розных сферах і перадача вопыта – гэтыя справы ў цэнтры ўвагі апошніх дзесяцігоддзяў.

23 верасня 2019 года супрацоўнікі ўніверсальнай чытальнай залы ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага” правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Милосердие – музыка души” для пенсіянераў і ветэранаў працы ААТ “Гродна Азот”.

Сабраныя даведаліся пра праявы міласэрнасці на працягу гісторыі і ў нашыя дні, паслухалі музычныя і вершаваныя творы, паразважалі аб месцы чалавека ў свеце.