Пераемнасць пакаленняў

Пераемнасць пакаленняў і цікавасць да сваіх каранёў – вось адзін з важных трэндаў апошніх дзесяцігоддзяў. Пра тое, што без мінулага няма будучыні дарослыя ведаюць, а вось дзецям і моладзі гэтую думку трэба яшчэ данесці. Старыя фотаздымкі – гэта не толькі важная крыніца для спецыялістаў, але і вельмі карысны рэсурс для перадачы ведаў навучэнцам.

21 верасня 2019 года ўніверсальную чытальную залу ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага” наведалі навучэнцы УА “Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў № 1”, а таксама вучні і настаўнікі ДУА “Путрышкаўская сярэдняя школа” (аг. Путрышкі Гродзенскага раёна).

Супрацоўнікамі бібліятэкі праведзена экскурсія па выставе “Гродна. Позірк у мінулае” з паказам мультымедыйнай прэзентацыі. Таксама сабраныя даведаліся пра абласную бібліятэку і яе дзейнасць, пазнаёміліся з рэдкімі і асаблівымі выданнямі чытальнай залы, калекцыямі самаробных кніг і лялек, атрымалі адказы на свае пытанні.