Архітэктурныя помнікі да 75-годдзя вобласці

20 верасня падчас святкавання 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прадставіла ў фае філармоніі выставу ўнікальных макетаў, падрыхтаваных жыхарамі Прынёмання ў межах абласнога конкурсу “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”.

Удзельнікі ўрачыстасцяў пазнаёміліся з макетамі Лідскага і Мірскага замкаў, домам Элізы Ажэшкі, Ашмянскай сінагогай, касцёлам Святой Троіцы ў г.п. Зэльва.

Вялікую цікавасць выклікалі творчыя працы, якія адлюстроўвалі ўжо страчаныя помнікі Гродзеншчыны, а менавіта: мячэць у Слоніме, гарадская ратуша ў Навагрудку і сядзібны дом графа Тышкевіча ў Свіслачы.