“У дапамогу настаўніку”

Інфармацыйны ўрок для настаўнікаў замежных моў сярэдніх школ Гродзенскай вобласці “Традыцыйныя і інавацыйныя рэсурсы ў выкладанні і вывучэнні замежных моў” прайшоў у аддзеле выданняў на замежных мовах.

Настаўнікі пазнаёміліся з электроннымі рэсурсамі бібліятэкі, эфектыўнымі методыкамі выкладання, а таксама адукацыйнымі праграмамі для выкладчыкаў, якія дазваляюць павышаць узровень настаўніцкага майстэрства.

Праграма арганізавана сумесна з ГУА “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.