З пашанай і падзякай

За апошнія некалькі гадоў Дом-музей Элізы Ажэшкі стаў адным з самых папулярных турыстычных аб’ектаў Гродзеншчыны. Мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці пісьменніцы, штогод наведваюць больш за 10 тысяч чалавек з розных краін свету: Польшчы, Расіі, Літвы, Германіі, ЗША, Аўстраліі, Турцыі і інш.

У верасні бягучага года прадстаўнікі “Інстытута памежжа Рэчы Паспалітай” пад кіраўніцтвам Зыгмунта Грахоўскага чарговы раз наведалі мемарыяльныя пакоі Э.Ажэшкі, дзе з пашанай і вялікай падзякай уручылі калектыву Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага ганаровую грамату і кубак за шматгадовае супрацоўніцтва і працу ў галіне развіцця польскай культуры.