Штогод дзіцячы філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага праводзіць конкурс для дзяцей “Лета і кніга”, асноўная мэта якога – прыцягненне юных гарадзенцаў да чытання ў перыяд летніх канікул. 2019 год не стаў выключэннем.

Конкурс “Лета і кніга – 2019” праводзіўся з 1-га чэрвеня да 30 жніўня. У ім прымалі ўдзел дашкольнікі, навучэнцы агульнаадукацыйных школ горада Гродна, а таксама іх бацькі. Згодна з умовамі, кожны ўдзельнік павінен быў прачытать не менш 20-ці кніг і падрыхтаваць творчую працу.

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 300 чытачоў бібліятэкі.

Вызначаны лепшыя з лепшых юных чытальнікаў, якія былі ўзнагароджаны 14 верасня падчас фестывалю кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”.

У намінацыі “Самы юны чытач” перамогу атрымалі:

Герасімчук Міраслаў, дашкольнік (5 гадоў), выхаванец дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая дашкольная ўстанова № 79 г. Гродна”;Перабоеў Мар’ян, дашкольнік (6 гадоў), выхаванец дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая дашкольная ўстанова № 55 г. Гродна”;Абухоўская Анелія, дашкольнік (5 гадоў), выхаванка дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая дашкольная ўстанова № 79 г. Гродна”.

У намінацыі “Лепшы чытач” узнагароджаны дзеці, якія прачыталі найбольшую колькасць кніг:Данільчык Альгерд, вучань 3 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская гарадская гімназія”;Маскаленка Арцём, вучань 3 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 18 г. Гродна”;Маскаленка Алеся, вучаніца 6 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №18 г. Гродна”.

У намінацыі “Юны эрудыт” перамогу атрымалі:Ермакова Анастасія, вучаніца 5 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г. Гродна”.Сяргей Герман, вучань 2 “Д” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 28 г. Гродна”;Конышаў Канстанцін, вучань 3 “А” класа дзяржаўнай установы адукцаыі “Сярэдняя школа №34 г. Гродна”.

У намінацыі “Аматары беларускай літаратуры” лепшымі чытачамі з’яўляюцца:Козел Мацвей, вучань 1 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская гарадская гімназія”;Дуброўшчык Анастасія, вучаніца 3 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №10 г. Гродна”;Масленікава Яўгенія, вучаніца 5 “Г” класа дзяржаўнай установы адукаці “Гімназія № 3 г. Гродна”.

У намінацыі “Чытаючая сям’я” перамогу атрымалі:

Сям’я Смаляковых:Ірына, вучаніца 1 “Б” класа і Міхаіл, вучань 4 “Г” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №5 г. Гродна”, бацькі – Аляксандра Ігараўна і Андрэй Вадзімавіч.

Сям’я Кляцковых:Міхаіл, вучань 1 “Б” класа і Ілля, вучань 3 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 10 г. Гродна”, бацькі – Аксана Браніславаўна і Андрэй Аляксандравіч.

Сям’я Таўрэль:Арына, вучаніца 1 “Б” класа і Эмілія, вучаніца 3 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская гарадская гімназія”, бацькі – Тамара Сяргееўна і Віталій Генрыкавіч.

Шчыра віншуем пераможцаў!!!