З нагоды Дня бібліятэк

15 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк.

Гэта не толькі прафесійнае свята, але і важная дата для культурнага жыцця Беларусі. Кніжная спадчына, кнігавыдавецкая дзейнасць, развіццё бібліятэчнай справы з’яўляюцца неад’емнай часткай штодзённасці. Бібліятэкі ва ўсім свеце – гэта не толькі кніжныя зборы, адпаведная сістэма захоўвання і доступу да іх чытачоў, але і важная частка сацыяльнага асяроддзя сучаснага насельніцтва.

З гэтай нагоды ва ўніверсальнай чытальнай зале ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага” дзейнічае тэматычная выстава “Есть храм у книг – библиотека”. На ёй прадстаўлены выданні аб мінулым і сучаснасці бібліятэчных устаноў Беларусі, кніжнай спадчыне, развіцці культурнай палітыкі, бібліятэказнаўстве, выявы цікавых будынкаў бібліятэк з розных куткоў свету. Сярод іх – выданні Гродзенскай абласной бібліятэкі, НББ, мультымедыйныя дыскі.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу па адрасе: вул. Замкавая, 20, універсальная чытальная зала.

Тэл. для даведак: 71-89-49.