“У культуры края – душа народа”

7 верасня ў аддзеле мастацтва прайшла інфармацыйная гадзіна “У культуры края – душа народа”, да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 7 г.Гродна”.

Гродзенская вобласць – гэта край багатай гісторыі, глыбокіх культурных традыцый. Тут жыве добры і працавіты народ. Той, хто ўпершыню прыязджае да нас адразу адчувае адметную духоўную атмасферу. Розныя гістарычныя эпохі пакінулі свой след не толькі ў старажытных замках, разнастайных помніках культуры, але і ў менталітэце мясцовых жыхароў.

У рамках інфармацыйнай гадзіны вучні пазнаёміліся з гісторыяй Гродзенскай вобласці, найбольш значнымі фактамі і падзеямі, праглядзелі мультымедыйны экскурс па выставе “Наш край – наш лёс”, а таксама пагарталі кніжныя навінкі абласной бібліятэкі.