“Бывай, лета звонкае! Крочым мы ў школу!”

Дзіцячы філіял запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак гімназіі №1 імя Я.Ф. Карскага на свята “Бывай, лета звонкае! Крочым мы ў школу!”, прысвечанае пачатку новага навучальнага года.

Юных наведвальнікаў зацікавілі літаратурныя навінкі на кніжных выставах, чытанне якіх дапаможа паспяховаму навучанню ў школе.

Камандная квэст-гульня дазволіла прыгадаць знаёмыя казачныя гісторыі і любімых літаратурных герояў, парыфмаваць  словы і скласці пазл у графічным рэдактары камп’ютара.

Лабараторыі Мультыцэнтра “Совушка” здзівілі новых наведвальнікаў магчымасцямі творчых рашэнняў і пазнавальных гульняў.