Самаробныя кнігі і лялькі на свяце беларускага пісьменства

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” 1 верасня прадставіла падчас Дня беларускага пісьменства ў Слоніме выставы самаробных кніг і лялек.

Госці і ўдзельнікі рэспубліканскага свята пазнаёміліся з унікальнай калекцыяй самаробных кніг, якая налічвае звыш 150 асобнікаў, падрыхтаваных жыхарамі Гродзеншчыны. Сярод іх – выданні на берасце, з саломы ці гліны, вышытыя крыжыкам ці выкладзеныя бісерам.

Уразілі сваёй разнастайнасцю і самаробныя лялькі: Паўлінка, Сымон і Ганна, Свіцязянка, Гусляр, Васіль Цёркін, Оле-Лукойе, Папялушка, Дзюймовайчка і многія іншыя героі кніжных старонак, якія “ажывілі” творы беларускіх, замежных і дзіцячых аўтараў.