Да 65-годдзя з дня нараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі

31 жніўня Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку спаўняецца 65 год.

Ва ўніверсальнай чытальнай зале ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” падрыхтавана выстава “Усе сілы аддам у імя служэння свайму народу”. Прадстаўленыя кнігі і артыкулы з перыядычнага друку пазнаёмяць з біяграфіяй кіраўніка дзяржавы, рознабаковай дзейнасцю па ўмацаванні палітычнага і эканамічнага суверэнітэта нашай краіны, развіцці сацыяльнай сферы, наладжванні міжнародных сувязей.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу па адрасе: вул. Замкавая, 20, універсальная чытальная зала.

Тэл. для даведак: 71-89-49.