“Гісторыя роднага слова”

З 01 верасня 2019 года ў аддзеле перыядычных выданняў дзейнічае выстава-прагляд “Гісторыя роднага слова”, прымеркаваная да свята беларускага пісьменства.

На выставе прадстаўлены артыкулы з перыядычных выданняў, у якіх разглядаецца гісторыя станаўлення і развіцця беларускага пісьменства як унікальнай з’явы сусветнай і славянскай культуры, а таксама гісторыя старажытных беларускіх рукапісных і друкаваных кніг.