Інфармацыйная праграма “Гродзенская вобласць святкуе юбілей”

26 жніўня ў аддзеле мастацтва прайшла інфармацыйная праграма “Гродзенская вобласць святкуе юбілей” для членаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Кастрычніцкага раёна.

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі пазнаёміліся з відэааглядам “75 гадоў Гродзенскай вобласці”, дзякуючы якому даведаліся пра цікавыя факты з гісторыі рэгіёну. Вялікую ўвагу выклікала слайд-гутарка “Наш час – наш лёс”, да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці па матэрыялах аднайменнай выставы, дзе госці аддзела мастацтва ўбачылі найбольш цікавыя экспанаты.

Напрыканцы, увазе прысутных былі прапанаваны лепшыя беларускія выданні з фонду бібліятэкі.