Дзень вясёлых разумнікаў у “Совушцы”

19 жніўня дзіцячы філіял сустрэў юных выхаванцаў з прышкольнага лагера сярэдняй школы №27 літаратурна-забаўляльнай медыявіктарынай “Дзень вясёлых разумнікаў”.

Загадкі, займальныя пытанні, рэбусы з чароўнага куфэрка дапамаглі успомніць знаёмых казачных герояў. Выставы кніжных навінак зацікавілі падлеткаў і запрасілі да захапляльнага чытання.

Робаты і ЛЕГАканструктары крэатыўных лабараторый Мультыцэнтра “Совушка” прынеслі шмат прыемных эмоцый ад магчымасцяў уласнай фантазіі.