Выстава “Любы Прынёманскі край”

З 20 жніўня ў аддзеле перыядычных выданняў дзейнічае выстава-прагляд літаратуры “Любы Прынёманскі край”, прысвечаная 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.

У багатым і разнастайным культурным жыцці Беларусі Гродзеншчына займае адно з адметных месц. Вядома, найперш тут значыць традыцыя, якая цягнецца з даўна і звязана з многімі славутымі імёнамі ў духоўным набытку народа. Гэта дзіўны край, дзе стагоддзямі ў міры і згодзе жывуць людзі розных нацыянальнасцяў і канфесій, дзе захаваліся архітэктурныя, археалагічныя і культурныя аб’екты.

Менавіта з цудоўным Прынёманскім краем, яго гісторыяй, культурай, прыродай і архітэктурай пазнаёміць выстава.