Наша зямля – наш гонар

Супрацоўнікі юнацкага філіяла напярэдадні святкавання 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці актыўна праводзяць сярод дзяцей з прышкольных лагераў інфармацыйную гадзіну “Гродзеншчына, накіраваная ў будучыню”.

Мультымедыйная прэзентацыя знаёміць юных гарадзенцаў з самымі цікавымі мясцінамі Прынёмання.

Хлопчык і дзяўчынкі дзеляцца сваімі ўражаннямі пра тыя населеныя пункты малой радзімы, дзе ім пашчасціла пабываць, а таксама малююць свае любімыя месцы, звязаныя з Гродзеншчынай: помнікі архітэктуры, замкі, тэатры, родную рэчку і нават утульны домік у бабулі.

Выснову, якую зрабілі і бібліятэкары, і дзеці – шмат прыгожага і нязведанага знаходзіцца каля нас і вельмі карысна падарожнічаць па родным краі, бо наша зямля – гэта наш гонар!