“Мой родны кут, як ты мне мілы…”: выстава да 75-годдзя Гродзеншчыны

Супрацоўнікамі сектара бібліятэчнага абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага падрыхтавана выстава-прагляд “Мой родны кут, як ты мне мілы…”, да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

“Шмат ёсць краін на свеце, але толькі пад небам Бацькаўшчыны ты зможаш знайсці сваё месца, раскрыць свае здольнасці, творчай працай прынесці найбольшую карысць грамадству і адчуць сабе па-сапраўднаму шчаслівым…”. Гэта словы нашага Прэзідэнта, Аляксандра Лукашэнкі.

Зямля нашых бацькоў – гэта наша зямля, яна ў нашых руках, і толькі ад нас з вамі залежыць, якой яна будзе ў будучыні. Толькі мы самі павінны пабудаваць свой “дом” у шырокім сэнсе слова. І будзе гэта замак з пяску або сучасны, надзейны будынак з самых трывалых матэрыялаў – залежыць ад нас. Мы ў адказе за нашу радзіму – Беларусь, за яе непаўторныя прыгажосці, за самую багатую шматвяковую спадчыну, за экалагічны і эканамічны дабрабыт, за яе шчасце!

Няхай яна расквітае з кожным днём, і мы з вамі ёй у гэтым дапаможам.

Запрашаем пазнаёміцца з выставай па адрасе: вул. Савецкая 8, сектар бібліятэчнага абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы.

Тэл. для даведак: 62-34-22.