Бібліятэчнае абслугоўванне супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Гродна

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага супрацоўнічае з буйнейшымі прадпрыемствамі Гродна, сярод якіх ААТ “Малочны свет”, “БелТапаз”, “Гродна Азот”, “Радыёхваля”, “Беларусбанк”. Для членаў працоўных калектываў штомесячна праводзяцца выязныя дні інфармацыі, выставы літаратуры і тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя знамянальным падзеям у жыцці Гродзеншчыны і краіны ў цэлым.

Сумесная работа праводзіцца бібліятэкай і з калектывам ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”. 15 жніўня ўвазе работнікаў прадпрыемства былі прадстаўлены навінкі галіновай і мастацкай літаратуры, а таксама выданні краязнаўчага накірунку.

Акрамя таго, у межах Года малой радзімы, арганізавана выстава “Мода – як стыль жыцця”. Прадстаўленая літаратура дазваляе прасачыць эвалюцыю розных відаў адзення, галаўных убораў, упрыгожванняў, абутку і іншых дэталяў касцюма жыхароў Прынямоння. Кнігі і фотаздымкі па гісторыі беларускага народнага касцюма розных сацыяльных слаёў насельніцта з глыбокага мінулага да сучаснасці выклікаюць цікавасць у супрацоўнікаў мясакамбіната.

Творчае супрацоўніцтва абласной бібліятэкі з прадпрыемствамі і арганізацыямі Гродна працягваецца!