Быць здаровымі – здорава!

15 жніўня дзіцячы філіял запрасіў вучняў сярэдняй школы №36 і гімназіі №2 на інфармацыйную гадзіну “Быць здаровымі – здорава!”.

У займальнай форме дзеці пазнаёміліся з трагічнымі наступствамі шкодных звычак, бібліятэкары расказалі пра небяспеку ўжывання нікаціну і алкаголю. У даверлівай атмасферы хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся разважаннямі аб неабходнасці ранішняй гімнастыкі і спартыўных інтарэсах.

Кніжная выстава-сігнал “Гэта ведаць не перашкозіць!” пазнаёміла з навукова-папулярнай літаратурай, прысвечанай здароваму ладу жыцця.

Знаёмства з бібліятэкай, агляд літаратурных навінак і цікавая размова працягнуліся гульнямі у лабараторыях Мультыцэнтра “Совушка”.